3 лютага ў эфіры

У пятніцу, 3 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы аркестра Рэя Коніфа;

- у 02:00 – Першы фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы амерыканскай блюзавай спявачкі Эты Джэймс;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Мар’яна Дуксы;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: прагучаць песні ў выкананні азербайджанскага спевака Палада Бюль-Бюль аглы;
- у 8.05 і 14.05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Відмантаса Бартуліса да кінастужкі “Высокая кроў”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні Леаніда Шурмана;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадачу “Класіка раніцай”: музыку Жака Афенбаха і Фелікса Мендэльсона, запісы тэнара Рыгора Палешчука;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэку”: слухайце твор Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Другую віяланчэльную санату Фелікса Мендэльсона;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: творчасць Чэта Бэйкера 1958-га года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурную анталогію”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыку беларускіх кампазітараў”: творы Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы італьянскага піяніста і музыказнаўцы П’етра Спады;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Мэраі Кэры;
- у 19:00 – “Канцэртную залу”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Божая кароўка і мурашык”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыку Вольфганга Амадэя Моцарта.
У праграме магчымы змены.