3 мая ў эфіры

У сераду 3 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы брытанскіх рок-груп "Куін", "Смокі", "Шадэ";
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – “Музычны світанак”;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць брытанскага кампазітара Ілана Эшкеры;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Казіміра Камейшы;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі": запісы аўстралійскай піяністкі і прадзюсара Фіёны Джой Хокінс;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: Башкартастан;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: знакамітыя арыі з папулярных опер;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Артура Прайсака;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі - загадчыца філіяла Музея гісторыі горада Мінска "Музей "Лошыцкая сядзіба" Лідзія Марковіч;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: камерна-інструментальныя творы Гаэтана Даніцэці, Джузэпе Вердзі і Джаакіна Расіні;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Дзяніса Асімовіча;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы квінтэта "Валдай";
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сквапная баба”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.