3 сакавіка ў эфіры

У пятніцу, 3 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
У нашым эф
іры:
- у 00:04 – запісы Андрэа Бачэлі;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: мелодыі Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Селін Дыён;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы Арана Нэвіла;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: запісы Андрэя Місіна;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы Поля Марыа; - у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: памяці драматурга, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Дударава;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: фальклорны гурт “Гуда”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: чардашы, музыка Ферэнца Ліста, Дзмітрыя Смольскага, запісы Віктара Чарнабаева;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: поліфанічныя цыклы Іагана Себасцьяна Баха;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы саксафаніста Соні Стыта;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ Пятро Жаўняровіч;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Трэці квартэт Пятра Падкавырава і Першы квартэт Ігара Лучанка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: фартэпіянны квартэт Роберта Шумана мі бемоль мажор у выкананні Глена Гульда і Джульярд квартэта;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: п’есы Лакшмінараямы Субраманіямы;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт Ірыны Шумілінай;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Залаты вянец”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Эдварда Грыга.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт –
www.radiokultura.by.