3 сакавіка ў эфіры

У нядзелю 3 сакавіка заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы Венскага філарманічнага аркестра;

 

- у 06:10 – Першая і Другая часткі сюіты Антона Рубінштэйна “Касцюміраваны баль”;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Сяргея Грахоўскага чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: сімфанічныя творы Бедржыха Сметаны;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменнік, кінасцэнарыст Уладзімір Мароз;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы Нэлі Душчынскай;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы расійскага кампазітара, аўтара песень, спевака Андрэя Місіна;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: госць праграмы – акцёр Ілля Крук;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы Яна Сібеліуса;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Дыялогі пра культуру” прысвечана творчасці пісьменніцы, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы і Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Раісы Баравіковай;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Аляксандр Мартыненка;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы народнай артысткай Беларусі Анастасіі Масквіной;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: санаты Дзітрыха Букстэхудэ  для струнных інструментаў і запісы соўл-дуэта “PeachesandHerb” другой паловы 1970-х;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя традыцыі гукання вясны;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Трыа для фартэпіяна, кларнета і віяланчэлі Іаганеса Брамса;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Джудзі Гарланд;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Джакама Пучыні “Тоска”;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: пласцінка каманды  The Electric Flag The Best of  Electric Flag”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сіла і кемлівасць”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джо Паса 1967-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага  “Каменнае гняздо” паводле п’есы фінскай пісьменніцы і драматурга Хеллі Марыі Вуоліёкі;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць амерыканскага  кампазітара Стыва Райха.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.