3 снежня з эфіры

Сябры, у суботу, 3 снежня, заставайцеся з намі!

У нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:

- у 00:04 – дуэт “Жанет” (Швейцарыя);

- у 02:00 – санаты опуса дзясятага Карла Марыі фон Вэбера;

- у 06:10 – Трэцяя сімфонія Людвіга ван Бетховена;

- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: старонкі кнігі Яўгена Пасяляніна “Багамаці”, прысвечаныя Ражджаству Багародзіцы;

- у 08:05 і 12:05 – “Прачулым радком” - вершы Юркі Голуба чытае Уладзімір Трапянок;

- у 08:15 – рамансы і песні Станіслава Манюшкі ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;

- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;

- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп”;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка паводле Ханса Крысціяна Андэрсана “Новае ўбранне караля” і казка Шарля Перо “Чараўніца”;

- у 11:00 – “Планета “Культура””;

- у 11:30 – Сёмая сімфонія Франца Шуберта;

- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: размова з мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра саксафаністаў “Белсакса” і квартэта саксафонаў “Саксэс” Паўлам Казаком;

- у 13:00 – музыка народнага артыста Савецкага Саюза Яўгена Глебава;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі “Les Boreades de Montreal” пад кіраўніцтвам Франсіса Калпрона і "Джазавыя краявіды";

- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;

- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы лепшых народных выканаўцаў;

- у 17:00 – фрагмент Другой сімфоніі Яна Сібеліўса;

- у 17:30 –“Арт-гасцёўня”: вядомы беларускі калекцыянер, куратар выставы “Музей ёлачных цацак” Андрэй Бягун;

- у 18:05 – “Вечары наканапе”: запісы Вахтанга Кікабідзе;

- у 19:00 – творчасць французскага кампазітара Жуля Маснэ;

- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Буніна “Сын”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хлопчык Ванятка”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Эндзі Уільямса;

- у 21:30 – радыёспектакль “Завеі, снежань” паводле Івана Мележа (частка 1);

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Тадж-Махал”.

У праграме магчымы змены.