3 жніўня ў эфіры

У чацвер 3 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: музыку Куінсі Джонса;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы бельгійскага гітарыста Квенціна Дзюжардзіна;

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: альбом “Cinemaкампазітара Людавіка Эйнаудзі;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Чарняўскага;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Алены Камбуравай;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Аляксандра Колкера да кінафільма “Труфальдзіна з Бергама”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: выпуск прысвечаны творчасці Андрэя Александровіча;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: старадаўнюю музыку Беларусі;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: арыі з твораў Георга Фрыдрыха Гендэля і Іагана Адольфа Хасэ;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: арганныя творы Нікаля дэ Грынні і Іагана Себасцьяна Баха;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома Барні Кесэла 1956 года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця ў студыі – паэтка і пісьменніца Іна Фралова;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні і рамансы айчынных кампазітараў на вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Яраслава Пятрова;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: духоўныя кантаты Яна Дзімаса Зеленкі і “Requiem” Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра хлопчыкаў Пецю і Паўліка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: урыўкі з оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by