30 чэрвеня ў эфіры

У пятніцу 30 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Алены Камбуравай;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: “Іспанскія танцы ” Энрыке Гранадаса;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы брытанскай скрыпачкі і кампазітара Ванэсы Мэй;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Валянціна Лукшы;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Джо Кокера;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Генадзя Гладкова да фільма Алы Сурыкавай “Чалавек з бульвара Капуцынаў”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: творчасць празаіка і драматурга народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы з дыска “Рэдкі госць” Ірыны Дарафеевай;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Іагана Себасцьяна Баха і Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: санаціны Антона Дзіабэлі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Оскара Браўна;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі апавядання Янкі Сіпакова “Клопат” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: архіўныя запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Энца Гінаццы;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Зязюльчыны слёзы”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Мікалая Мяскоўскага.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by