30 cнежня ў эфіры

Шаноўныя, у пятніцу, 30 снежня, заставайцеся з намі! Канал «Культура» прапануе:

- 00:04 – танга Астара П'яцолы;

- у 02:00 – Дваццаць дзявятая саната Людвіга ван Бетховена;

- у 06:10 – слухаем песні пра зіму;

- у 7:05 і 14:05 – «Музыка тэатра і кіно»;

- у 7:25 і 23:30 – «З музычнай калекцыі КК»: гучаць кінамелодыі Мікаэла Тарывердыева;

- у 7:55 – «Адным штрыхом» – знаёмім вас з шэдэўрамі беларускай паэзіі. Прапануем вершы Валянціна Лукшы;

- у 8:05, 14:45 і 21:45 – «Музычны мэйнстрым» – мелодыі Олавура Арнльдса;

- у 8.25 і 13:05 – перадача «Наша музыка»;

- у 08:45 – літаратурны праект «Ранішні серыял». Слухайце працяг дэтэктыву «Уласны крыж» Маргарыты Латышкевіч. Чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 9:00 – перадача «Класіка раніцай;

- у 11:00 і 20:30 – у праекце «Радыёбібліятэка» слухайце аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Чытае артыст Аляксандр Гарцуеў і заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;

- у 11:30 – перадача «У свеце музыкі» – запісы Мінскага брас-квінтэта;

- у 12:10 і 18:10 – «Час на джаз» – прапануем запісы Чарлі Паркера;

- у 12:30 і 18:30 – «Дыялогі пра культуру» з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, праўнучка класіка Васіліна Міцкевіч;

- у 14:15 і 23:00 – «Літаратурная анталогія»– прапануем старонкі рамана Івана Мележа «Завеі, снежань» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 і 21:30 – перадача «Лекторый»;

- у 15:15 – у перадачы «Музыка беларускіх кампазітараў» прагучыць цыкл песень Эдуарда Зарыцкага «Пад родным небам» на вершы Ніла Гілевіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 17:00 – у праграме «Амфітэатр» прагучыць музыка кампазітараў Франсуа Дэўена і Карла Марыі фон Вэбэра;

- у 19:00 – у «Канцэртнай зале» прагучаць творы Фрыдэрыка Шапэна;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

- у 21:10 – перадача «Любімыя мелодыі»;

- у 22:15 – у праграме «Музычны вечар» прагучыць музыка Мендэльсона, Чайкоўскага і Пракоф'ева;

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.