30 красавіка ў эфіры

У нядзелю, 30 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага трубача Крыса Боці;

- у 06:10 – песні і рамансы замежных кампазітараў;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай літаратуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паліна Богдан;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг радыёверсіі спектакля "Пунсовая кветачка" і беларуская народная казка "Дурная пані і разумны пан";

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма "Акно ў свет" з папулярнага цыкла "Літаратурны праспект", які створаны на Беларускім радыё ў 1997 годзе;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: балетныя мелодыі Людвіга Мінкуса;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Пятруся Броўкі чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: пра святкаванне Дня працы;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: выступленні народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: запісы соўл-дуэта "Peaches and Herb" другой паловы 1970-х гадоў;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: "Камерная музыка №5" Паўля Хіндэміта;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: творчасць Таццяны Шмыгі;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: другое аддзяленне святочнага Гала-канцэрта да юбілею народнай артытскі Беларусі Наталлі Гайды;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра мыш зубастую і вераб'я багатага”;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль-драма "Пасля разводу" па аднайменным творы Леаніда Левановіча;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць Сяргея Пракоф'ева.


У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.