30 красавіка ў эфіры

 

У аўторак 30 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага джазавага барабаншчыка Білі Кобэма;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы” – творы нямецкага піяніста, кампазітара, дырыжора і педагога Ігнаца Мошэлеса;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы дыска-групы “BoneyM”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музыка піяніста і кампазітара Івана Собалева;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: размова са стылістам Ірынай Авараскінай;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: музычныя творы Вячаслава Дабрыніна;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты балета “Падстаўная нявеста” кампазітара Генрыха Вагнера;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні Алега Елісеенкава ў выкананні Аляксандра Саладухі;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфанічная музыка Жоржа Бізэ;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае  артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы Леа Дэліба, Пятра Чайкоўскага і іншых;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кэб Кэлаўэй 1940-1950 гадоў;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Таццянай Гулевіч. Размова з членам Беларускага саюза мастакоў Ігарам Кашкурэвічам;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: скрыпічная саната №2 Соль мажор для скрыпкі і фартэпіяна Эдварда Грыга, выканаўцы Алег Каган і Святаслаў Рыхтэр;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Першай сімфоніі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфанічныя сюіты Аляксандра Літвіноўскага “Мюнхаузеншоу”, “Birdman” і “Winterra”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка амерыканскага кампазітара і трубача Герба Алперта.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.