30 ліпеня ў эфіры

У нядзелю, 30 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы амерыканскіх спевакоў Джудзі Колінз і Бобі Ві;

- у 06:10 – фартэпіянныя канцэрты Фрыдэрыка Шапэна;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Ганны Герман;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэтэса Алёна Папко;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр": працяг казкі Генадзя Аўласенкі пра малпачку і яе сяброў і музычная пастаноўка “Пчолка і шэршань” паводле казкі Васіля Жуковіча;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: струнны квартэт Ёзева Гайдна "Імператар";

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Аркадзя Куляшова чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Перадача прысвечана творчасці мастака Марселя Дзюшана;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: арыі з папулярных опер;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”;

- у 16:15 – “Гасцінец”: гучыць традыцыйная музыка Беларусі;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Капрычыа на цыганскія тэмы Сяргея Рахманінава;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Тамары Цэрытэлі;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Жака Афенбаха “Казкі Гофмана”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “На крыле ў анёла”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Рона Картэра;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёпастаноўка "На ціхім возеры" паводле апавядання Юрыя Нагібіна;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць італьянскага кампазітара Атарына Рэспігі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.