30 лістапада ў эфіры

Шаноўныя, у сераду, 30 лістапада, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага 60-х гадоў;

- у 02:00 – сольныя скрыпічныя санаты Эжэна Ізаі;

- у 06:10 – Музычны світанак;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” песні з кінафільма “Трое ў лодцы, не лічачы сабаку”;

- у 07:25 і 23:30 – запісы Івана Скабцова;

- у 07:55 – вершы Міхася Стральцова;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творы сучаснага французскага кампазітара Рэнэ Абры;

- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка” запісы Заслужанага калектыву Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”;

- у 08:45 – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж”;

- у 09:00 – “Класіку раніцай” музыку Пятра Чайкоўскага, Нікало Паганіні, Віктара Помазава;

- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" чытае артыст Аляксандр Гарцуеў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Чэчыліі Барталі, ансамбля “Кантабіле”;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы тэнара-саксафаніста Уіліса Джэксана;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру”;

- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Мележа “Завеі, снежань”;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);

- у 15:15 – творы Алега Залётнева “Нясвіжская меса” і “Камерная сімфонія”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі “З рога ўсяго многа”;

- у 17:00 – творы італьянскага віяланчэліста і кампазітара 18-га стагоддзя Луіджы Бакерыні;

- у 19:00 – запісы акардэаністкі Марыі Каланіемі (Фінляндыя);

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Вецер і сняжынка”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” запісы ўзбекскага вакальна-інструментальнага ансамбля “Ялла”;

- у 22:15 – праграму “Музычны вечар” фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага “Сівая легенда” і Уладзіміра Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха” .

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.