30 мая ў эфіры

У  аўторак 30 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: музыка з фэнтэзі-кінамюзікла “Ксанду”;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы латвійскага этнаграфічнага ансамбля Валца Пучэ;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: мелодыі песеннай эстрады мінулых гадоў;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”:альбом “Sleep” брытанскага кампазітара Макса Рыхтэра;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Змітрака Бядулі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Крэйга Дэвіда;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да кінафільмаў Ісака Любана;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”. Тэма перадачы – гармонія. Размова з арганізатарам фестывалю ёгі ў Барысаве;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні Валянціны Сярых;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Жака Афенбаха і Пабла Сарасатэ;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бэна Вэбстэра;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы – “Музейныя ініцыятывы. Папулярызацыя творчасці класіка”. Госця студыі – загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старадаўнія мелодыі Беларусі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: сімфоніі Франца Шуберта;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: фартэпіяннае трыа Роберта Шумана соль мінор у выкананні Венскага Брамс-трыа;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра веснавое падарожжа па лесе”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць грэчаскага кампазітара, піяніста і аранжыроўшчыка Яні Хрысамаліса.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by