30 сакавіка ў эфіры

У чацвер, 30 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскай спявачкі Аніты Уорд;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы мексіканскай спявачкі Лілы Даунс;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: рок-н-рольныя рытмы 1950-60-х гадоў;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы брытанскага тэнара Пола Потса;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Федзюковіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Эрыка Клэптана;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты музычнай камедыі “Несцерка” Рыгора Суруса;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: вершы паэта Паўлюка Труса чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Запіс 1973 года;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні Валянціна Каваліва на вершы айчынных паэтаў;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: музыка Атарына рэспігі, Ісака Альбеніса, Германа Галыніна;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Нізіны”  чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Другой сімфоніі Сяргея Рахманінава;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Сліма Гаярда;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” – з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – пісьменнік і журналіст Алег Грушэцкі;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: брандэнбургскія канцэрты Іагана Себасцьяна Баха;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы джаз-ансамбля “Алегра”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Джаакіна Расіні, Фелікса Мендэльсона і Антаніна Дворжака;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: "Пра малечу Янота";

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Станіслава Манюшкі і Яўгена Цікоцкага, спевы Ларысы Александароўскай.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.