30 жніўня: дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры

29.08.2022 

У аўторак, 30 жніўня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць Бобі Блэнда;
- у 02:00 – запісы брытанскага гітарыста Джона Уільямса;
- у 06:10 – рэгтаймы Скота Джопліна;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Соф’і Губайдулінай;
- у 7:25 і 23:30 – Фартэпіянны канцэрт фа мажор Джорджа Гершвіна;
- у 7:55 – вершы Міхася Стральцова;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Тэадора Шапіра;
- у 8:25 і 13:05 – мелодыі з “Полацкага сшытка”;
- у 08:45 – працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак на дваіх”;
- у 09:00 – запісы Пятра Конюха, квартэта драўляных духавых інструментаў “Рыўера”, мелодыі Фрыдэрыка Шапэна, Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – апошнія старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – запісы народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі і Аксаны Волкавай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: амерыканскі джазавы арганіст Джэк Макдаф;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма выпуску: “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Узбекістан;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – песенную класіку з рэпертуару заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Смірнова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Як на нашы імяніны”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль” і “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 19:00 – творы Каміля Сен-Санса;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Генры Сэн-Клера Фрэдэрыкса;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы Бэлы Бартака.
У праграме магчымы змены.