31 кастрычніка прапануем

У панядзелак, 31 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Уітні Х’юстан;
- у 06:10 – творчасць Валянціны Талкуновай;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: тэлесерыял “13 прычын чаму”;
- у 07:25 і 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Сезара Франка;
- у 07:55 – вершы Аркадзя Куляшова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Крысціян Эрдман;
- у 08:25 і 13:05 – мелодыі беларускага кіно;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Валерыя Іванова, Вольфганга Амадэя Моцарта, Карла Марыі фон Вэбера, запісы Сімфанічнага аркестра г. Маладзечна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Сазан “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – “Сага” Яна Сібеліуса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Рон Картэр;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця – дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццяна Швед;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: мастак Уладзімір Гладкоў;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі твора Міхася Стральцова “Адзін лапаць, адзін чунь”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: рэўнасць;
- у 15:15 – кампазіцыя “Гусляр” паводле паэмы Янкі Купалы “Курган” з музыкай Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – запісы французскага габаіста Франсуа Лялё;
- у 19:00 – канцэрт канадскай групы Cowboy Junkies;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Лайт Ловет;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Яўген Хмара.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.