31 сакавіка ў эфіры

У пятніцу, 31 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Дзюка Элінгтана;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Чацвёртая сімфонія Людвіга ван Бетховена;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Марыі Лукач;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Пісьмянкова;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Селін Дыён;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні да кінафільма “Каўказская палонніца Аляксандра Зацэпіна на вершы Леаніда Дзербянёва;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: запісы народнага артыста Беларусі Паўла Малчанава;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы гурта “Варган”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: музыка Джавані Марціна, Анатоля Багатырова. Габрыэля Фарэ;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: апавяданні Элізы Ажэшка “Нізіны”  чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Джыролама Фрэскабальдзі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Стафана Грапелі 1961-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” – з Уладзімірам Трапянком. Фрагменты прэзентацый літаратурна-мастацкіх праграм канала “Культура” на 30-й Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Дзмітрыя Смольскага і Яўгена Цікоцкага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы французскага кампазітара 20-га стагоддзя Франсіса Пуленка;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Валянціны Панамаровай;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра малечу Янота”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: сімфанічныя творы Мікалая Рымскага-Корсакава.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.