31 снежня ў эфіры

Сябры, у суботу, 31 снежня, заставайцеся з намі!
У апошні дзень года ў нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
- у 02:00 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – студыйныя і канцэртныя запісы Пака дэ Лусіі;
- у07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”;
- у 08:05 і 12:05 – “Прачулым радком”: апошні выпуск сумеснага з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы праекта "Слухаем класіка" (да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта);
- у 08:15 – музыка Іагана Штрауса;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: апошні выпуск праекта пра гвалт;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” - узоры папулярнай музыкі Беларусі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка "Прыгоды ёлачных цацак” і лірычная кампазіцыя "Казкі зімовыя";
- у 11:00 – “Планета “Культура”: сусветныя традыцыі Новага года;
- у 11:30 – арыі з опер у выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ніны Казловай;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”;
- у 13:00 – музыка Джаакіна Расіні;
- у 14:00 — выпуск навін з вынікамі культурнага жыцця за 2022 год;
- у 14:30 – “Арт-пікнік”: святочны выпуск;
- у 16:00 – “Кнігарня”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: традыцыйныя песні, якія выконваліся падчас зімовых свят;
- у 17:00 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Франца Ксавера Моцарта;
- у 17:30 –“Арт-гасцёўня”: салістка Белдзяржфілармоніі Наталля Котава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Глена Мілера;
- у 19:00 – творчасць Іагана Штрауса-сына;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Генрыка Сенкевіча "Камедыя памылак". Чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні пра Новы год і Ражаство;
- у 21:30 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа "Аднойчы ў навагоднюю ноч..." паводле камедыі Эміля Брагінскага і Эльдара Разанава "З лёгкай парай, альбо Аднойчы ў навагоднюю ноч";
- у 23:10 – “Летуценні”;
- у 23:50 - навагодняе віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У праграме магчымы змены.