4 лістапада ў эфіры

Шаноўныя, пятніцу, 4 лістапада, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:
- у 00:04 – кампазіцыі амерыканскіх творцаў;
- у 02:00 – творы Франца Данцы з удзелам духавых інструментаў;
- у 06:10 – песні ў выкананні Роя Орбісана;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні, створаныя пры ўдзеле Самуіла Маршака;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Аляксандра Цфасмана і джаз-аркестра Усесаюзнага радыё;
- у 07:55 – вершы Васіля Гадулькі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар Бруна Бавота;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы ансамбля “Синяя птица” і нашага земляка Сяргея Драздова;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыка Марыэля Марыі Понсэ, Луіджы Пергалезі, Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – фрагменты балета Фікрэта Амірава “Сказанне пра Насімі”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кармэн Макрэй;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Алена Куракіна;
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Барыса Платонава”;
- у 15:15 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і “жабіны вочкі””, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы Людвіга ван Бетховена, Сяргея Рахманінава, Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – песні, арыі і санаты Генры Пёрсела;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Як цыкада засталася без ножак”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ігара Талькова;
- у 22:15 – музыка Анатоля Лядава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.