4 лютага ў эфіры

 

У суботу, 4 лютага, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы малагасійскага трыа Tokotelo;

- у 02:00 –  санаты Даменіка Скарлаці;

- у 06:10 – архіўныя запісы народнага артыста СССР Сяргея Лемешава;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”, прысвечаная ўспамінам Мікалая Валадковіча пра свайго дзеда Арсенія Лічко, апошняга святара царквы ў Сёмкавым гарадку;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”";

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура"”: фрагменты другога акта балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель” у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Яфімава;

- у 9:05 – “Кнігарня”; знаёмім з літаратурнымі і выдавецкімі навінамі;

- у 9:20 – "Музычны калейдаскоп";

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Гэй, хавайцеся!” і “Дзівосы з Брытаніі” паводле англійскіх народных казак;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: Данія;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”; вершы пра гарады і мястэчкі Беларусі;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: музыка Пятра Ільіча Чайкоўскага;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: запісы сучаснай канадскай спявачкі Дэбары Кокс;

- у 16:00 – перадача “Кнігарня”: знаёмім з літаратурнымі і выдавецкімі навінамі;

- у 16:15 – перадача “Гасцінец”: запісы барталамееўскіх спявачак з Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: тры сімфанічныя эскізы Клода Дэбюсі “Мора”;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з рэжысёрам Святланай Навуменка;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Івана Казлоўскага;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: пачатак мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча "Шклянка вады", музыка з балета Уладзіміра Кандрусевіча “Мефіста”;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Змітрака Бядулі “Навагодняя ёлка” і “Тры крыжыкі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка спектакля Рэспубліканскага тэатра юнага гледача “Папараць-кветка” па п’есе Івана Козела;

- у 23:10 – “Летуценні”: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.