У чацвер 4 мая, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Джэймса Браўна;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы джазавага кларнетыста Бэні Гудмэна;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы ВІА "Весёлые ребята";
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскага кінакампазітара Джэймса Ньютана Ховарда; - у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Маляўкі;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі": песні ў выкананні Элы Фіцджэралд;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: Кандрат Крапіва;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Першай сімфоніі Сяргея Рахманінава;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Полі Берген;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”. Госці студыі - арганізатары навукова-практычнай канферэнцыі даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ганна Ясковіч і Дар'я Пыж;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні беларускіх кампазітараў з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: скрыпічныя канцэрты Джузэпэ Тарціні;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Дуфуні і Валянціны Вішнеўскіх;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфанічныя творы Антаніна Дворжака і Бэлы Бартака;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.