4 сакавіка ў эфіры

У суботу, 4 сакавіка, заставайцеся з намі!

У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы амерыканскіх спевакоў Джудзі Колінз і Бобі Бі;
- у 02:00 – творы Гектора Берліёза;
- у 06:10 – фартэпіянныя канцэрты Фрыдэрыка Шапэна;
- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Георгія Свірыдава;
- у 9:05 і 16:05 – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: спектакль “Сябры чароўнага Матылька” і казка Наталлі Лісцікавай “Як паспрачаліся Сонца і Вецер”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць Фёдара Шаляпіна;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы беларускіх паэтаў пра вясну чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”;
- у 13:00 – “Музычная студыя”: праграма прысвечана выдатнаму беларускаму фалькларысту, музыказнаўцы Лідзіі Мухарынскай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ірландскіх ансамбляў старадаўняй музыкі “La Tempesta” і “Celtic Band” і запісы Джэймса Браўна;
- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: беларускія народныя песні на гуканне вясны ў выкананні спявачак Старадарожскага раёна Мінскай вобласці;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент “Маленькай арганнай кніжачкі” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: куратары выставачнага праекта “Плады зямлі” Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, навуковыя супрацоўнікі ўстановы Надзея Усава і Анастасія Рубашная;
-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Сезарыі Эвары;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера “Пікавая дама” Пятра Чайкоўскага;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Аляксея Дударава “Бохан хлеба” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сакавік, красавік”;
- у 21:10 – “Час на джаз”;
- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Першы настаўнік” паводле аднайменнай аповесці Чынгіза Айтматава і Саната №3 для фартэпіяна сі мінор Фрыдэрыка Шапэна;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.