5 красавіка ў эфіры

 У пятніцу 5 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы папулярнай інструментальнай музыкі;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Антона Рубінштэйна;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Ванэсы Уільямс;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара Інен Цура;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: гераічныя беларускія жанчыны Марыя Осіпава і Алена Мазанік;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Валерыя Лявонцьева;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Андрэя Пятрова да кінафільма Эльдара Разанава “Службовы раман”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы народнага артыста СССР Мікалая Ворвулева;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы англійскага гітарыста і лютніста Джуліяна Брыма;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Трыццаць чацьвёртая сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома саксафаніста Эрла Бостыка 1957-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зНавумам Гальпяровічам. Тэма прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў. Госця ў студыі – супрацоўніца музея Петруся Броўкі, філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Дарыя Карчашкіна;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Фрэнсіса Гоі;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: беларуская музыка XIXстагоддзя;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”:Трансляцыя канцэрта фестывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Запіс зроблены 12-га кастрычніка ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты Шостай сімфоніі Яўгена Цікоцкага.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.