5 лютага ў эфіры

У нядзелю, 5 лютага, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы канадскай групы “Le vent du Nord”;

- у 06:10 – запісы народнага артыста СССР Мсціслава Растраповіча;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Пятра Чайкоўскага і Роберта Шумана;

- у 9:05 і 16:00 – “Суразмоўцы”: госць – доктар філалагічных навук Мікалай Хмяльніцкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “12 месяцаў” і радыёкампазіцыя “Дзівосы з Брытаніі” паводле англійскіх народных казак;

- у 11:00 і 20:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” цыкла “Літаратурны праспект”, прысвечаная запісным кніжкам Канстанціна Станіслаўскага;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: Першы скрыпічны канцэрт Караля Шыманоўскага;

- у 12:05 і 18:50 – перадача “Прачулым радком”: вершы пра беларускія гарады і мястэчкі ў выкананні Уладзіміра Трапянка;

- у 12:15 – “Лекторый”: да 140-годдзя з дня нараджэння кампазітара, педагога, музыказнаўцы Міхаіла Гнесіна;

- у 12:30 – перадача “Натхнёныя музыкай”: памяці мастака Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра Касцючэнкі;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт”: перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: опера Генры Пёрсэла “Каралева фей” і запісы джазавай вакалісткі Даяны Рыўз;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Трыццаць першая – “Парыжская” сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Людмілы Сенчынай;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: мюзікл Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады” паводле п’есы французскага драматурга Эжэна Скрыба;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка" “Андрэй за ўсіх мудрэй”;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Папараць-кветка” паводле п’есы Івана Козела, а таксама радыёпастаноўка “Пінская шляхта” (да юбілею з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча);

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: музыка сучаснага амерыканскага кампазітара Марціна Брэсніка.

У праграме магчымы змены.