5 сакавіка ў эфіры

У нядзелю, 5 сакавіка, заставайцеся з намі!
У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – Саната для фартэпіяна №11 ля мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Галіны Гарэлавай;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура"”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госця – паэтэса, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Раіса Баравікова;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Калі Дракон прачнуўся” паводле аднайменнай п’есы Мікалая Арахоўскага і “Казка пра Нядзелю”;
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: памяці драматурга Аляксея Дударава;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: сімфанічная паэма Яна Сібеліуса “Сага”;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы беларускіх паэтаў пра вясну чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: выпуск прысвечаны творчасці мексіканскай мастачкі Фрыды Кала;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: госць праграмы – заслужаны артыст Татарстана Марат Башараў;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Orpheo 55” і запісы англійскай спявачкі Шырлі Бэсі;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: запісы беларускіх фальклорных калектываў;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: “Варыяцыі на тэму Бетховена” Каміля Сен-Санса;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Андрэя Міронава;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Пятра Чайкоўскага “Пікавая дама”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Хто важнейшы?”;
- у 21:10 – “Час на джаз”;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Першы ўрок” па аднайменнай п’есе Канстанціна Губарэвіча і Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №27 сі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць амерыканскага кампазітара Стыва Райха.
У праграме магчымы змены.