5 снежня ў эфіры - першы выпуск праекта "Віват, Акадэмія!"

У панядзелак, снежня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:


- у 00:04 – запісы “Бітлз”;
- у 06:10 – спявае Ігар Карнелюк;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Уладзіміра Дашкевіча да стужкі “Без сям’і”;
- у 07:25 і 23:30 – скрыпічны канцэрт Людвіга Шпора;
- у 07:55 – вершы Хведара Жычкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творы кампазітара Стывена Прайса;
- у 08:25 і 13:05 – аркестравы твор беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага “Консарт лесанс”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Сяргея Рахманінава;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: джазавы саксафаніст Соні Стыт;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госцькандыдат філалагічных навук, дактарант НАН Беларусі Мікола Трус;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана МележаЗавеі, снежань”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – Пятая сімфонія народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Цікоцкага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Чароўны куфэрак”, “Агенцтва састарэлых навін”, “Музейныя хованкі”;
- у 17:00 – творы італьянскага кампазітара Нікало Іамэлі;
- у 19:00 – праект "Віват, Акадэмія!" (да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) - творы беларускіх кампазітараў у выкананні аб’яднанага хору Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і хору Беларускага радыё і тэлебачання;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Патрысіі Каас;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць неапальскага кампазітара і піяніста Бруна Бавота.
У праграме магчымы змены.