Шаноўныя, у чацвер, 5 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы рытм-энд-блюзавай спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – запісы Мірэй Мацье і аркестра Поля Марыа;
- у 07:05, 13:45, 22:15– “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10– “Адным штрыхом”: вершы Міколы Чарняўскага;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Доны Самэр;
- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30– ПРЭМ'ЕРУ СЕЗОНА: перадачу “Літаратура на радыё”;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадачу “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэку”: першыя старонкі кнігі Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях";
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Дывертысмент для струнных Бэлы Бартака;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Сліма Гаярда;
- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Таццяна Валодзіна;
- у 14:15 і 22:30 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні айчынных кампазітараў на вершы народнага паэта Беларусі Максіма Танка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: музыку Эдварда Грыга;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: рамансы Пятра Чайкоўскага ў выкананні Галіны Вішнеўскай і Мсціслава Растраповіча;
- у 19:00 – “Канцэртную залу”: аркестравыя творы Роберта Шумана;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 23:00 - "Музычны вечар".
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.