6 лютага ў эфіры

У панядзелак, 6 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!

 У эфіры і анлайн-вяшчанні:

 - у 00:04 – запісы вальсаў розных гадоў;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні савецкага кампазітара Аскара Фельцмана;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музыка казахстанскага кампазітара Куата Шыльдэбаева;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Віктара Гардзея;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Льва Лешчанкі;

- у 08:05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Эніа Марыконе да брытанскай драмы “Місія”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Con Tempo”: пра гісторыю нацыянальнай кампазітарскай школы;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы цымбаліста Аляксандра Лявончыка;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Другой сімфоніі Сяргея Пракоф’ева;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: творчасць джазавай арганісткі Шырлі Скот;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госця эфіру – актрыса Таіса Увядзенская;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: камерныя творы беларускіх кампазітараў з рэпертуару альтысткі Лючыі Ластаўкі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы піяніста Крысціяна Цымермана;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: творы Антоніа Вівальдзі і П’етра Лакатэлі;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы іспанскага музыканта і кампазітара Кепы Джункеры і аргенцінскай спявачкі Габрыэлы Торэс;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка амерыканскага кінакампазітара і піяніста Анджэла Бадаламенці.

 У праграме магчымы змены.