6 мая ў эфіры

У суботу, 6 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – "Для паўночнікаў": запісы брытанскага фальклорнага спевака і кампазітара Марціна Сімпсана;

- у 02:00 – "Музыка ночы": творы Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: творы Пятра Чайкоўскага;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: песні ў выкананні беларускіх артыстаў;

- у 9:05 і 16:05 – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Аддай тое, што дома не пакінуў” і народная казка “Залатая лілея”; - у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Паўла Пруднікава чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: праграма айчыннай і савецкай песеннай класікі;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы для трубы і валторны з аркестрам Георга Філіпа Тэлемана;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: прагучаць беларускія народныя бяседныя песні;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Фартэпіяннага трыа Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях мастацкі кіраўнік танцавальнага клуба "Мара" Лідзія Кац-Лазарава і трэнер-выкладчык, рэжысёр Алена Аляксандрава;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Ізабэлы Юр'евай;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера "Яўген Анегін" Пятра Чайкоўскага паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Рэя Брэдберы “Будзьце самімі сабой” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Кар'ер” паводле аднайменнага рамана Васіля Быкава. Запіс 1987 года;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by