6 сакавіка ў эфіры

У панядзелак, 6 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы Барбры Стрэйзанд;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні гурта “Браво”;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць анімэ-кампазітара Сусуму Хірасава;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Васіля Жуковіча;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: запісы Тамары Міянсаравай;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Віктара Лебедзева да стужкі “Гардэмарыны, наперад!”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Con Tempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: фартэпіянны канцэрт Льва Абеліёвіча;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Аляксандра Глазунова і Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы спевака Джо Уільямса;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Перадача прысвечана памяці Аляксея Дударава. У эфіры запіс гутаркі з драматургам;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: п’есы для аркестра народных інструментаў са спадчыны народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы англійскага камернага аркестра "Акадэмія святога Марціна ў палях";
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: творы кампазітара Леаніда Дзясятнікава;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы камерунскага спевака і гітарыста Сімона Нвамбебена;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць шведскага кампазітара, музыканта Бэні Андэрсана.
У праграме магчымы змены.