7 лістапада ў нашым эфіры

У панядзелак, 7 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы Мусліма Магамаева;
- у 06:10 – творчасць чэшскага спевака Карэла Гота;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Аляксандр Зацэпін;
- у 07:25 і 23:30 – Саната для віяланчэлі і фартэпіяна Сяргея Рахманінава;
- у 07:55 – вершы Віктара Стрыжака;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: праект Orhelia`s Dream;
- у 08:25 і 13:05 – песні беларускага кампазітара Дзмітрыя Далгалёва;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Канстанціна Мяскоўскага і Дзмітрыя Шастаковіча (да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі);
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – “Святочная паэма” для аркестра і “Пяць мелодый” для скрыпкі Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бадзі Рыча і яго групы;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – дырэктар выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліяна Анцух;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: асаблівасці гештальт-тэрапіі;
- у 15:15 – канцэртныя запісы ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і “жабіны вочкі””, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы французскага кампазітара Жармэн Тайфер;
- у 19:00 – канцэрт народнага артыста Беларусі, піяніста Ігара Алоўнікава (запіс 2005 года);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Ксенія Геаргіядзі;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Раберта Качапалья.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.