7 лютага ў эфіры

У аўторак, 7 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы Арэты Франклін;

- у 02:00 – “Музыка ночы” творы англійскага кампазітара другой паловы XVI стагоддзя Уільяма Бёрда;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні групы “Бітлз”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: новы альбом кампазітара і піяністкі з Берліна Meredi;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Сяргея Грахоўскага;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”;

- у 08:05 – “Музыка тэатра і кіно” музыка Аляксандра Рэнанскага з мастацкага фільму “Прызыўнікі”

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасціпрысвечаны паэзіі мастака Марка Шагала;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка” запісы з дыска “Ад мелодыі да песні” Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: музыку Мікалая Метнера, Кара Караева, запісы ансамбля трубачоў “Інтрада”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: музыка Вінчэнца Беліні і Міхаіла Глінкі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: творчасць джазавай піяністкі Шырлі Хорн;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай; тэма перадачы – “Беларускі складнік творчасці Адама Міцкевіча”. Госця студыі – літаратуразнаўца і перакладчыца, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Усевалада Грыцкевіча і Ларысы Мурашкі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”

- у 17:00 – “Амфітэатр”: зборнік п’ес Фелікса Мендэльсона “Песні без слоў”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы італьянскага віяланчэліста 20-га стагоддзя Антоніа Янігры;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт барочнага ансамбля труб пад кіраўніцтвам Іагана Пліча і санаты для труб струнных і тымпанаў і баса старадаўняга аўстрыйскага кампазітара Ігнаца Франца фон Бібера;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”:“Як стары на зайцы ехаў”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы брытанскай скрыпачкі Айшы Аразбаевай;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.