7 мая ў эфіры

У нядзелю, 7 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы спевакоў Джудзі Колінз і Ніла Седакі;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Гровера Вашынгтона;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы заслужанай артысткі Беларусі Тамары Раеўскай;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэтаса Галіна Загурская;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: спектакль "Ізноў Чырвоная Шапачка" і беларуская народная казка "Дзіва";

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма "Акно ў свет" з папулярнага цыкла "Літаратурны праспект", які створаны на Беларускім радыё ў 1997 годзе. Прагучыць другая частка інсцэніраваных старонак нямецкага драматурга і навеліста Генрыха фон Клейста "Разважанні пра рэчаіснасць";

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент Віяланчэльнага канцэрта Антаніна Дворжака;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Паўла Пруднікава чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: творчасць беларускага кампазітара Ігара Лучанка;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: музычныя запісы цудоўнай спявачкі і педагога, народнай артысткі Беларусі Любові Каспорскай;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: запісы Філіс Хаман;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Першай сюіты Пятра Чайкоўскага для аркестра;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы джаз-аркестра Якава Скамароўскага;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: другая і заключная трэцяя часткі оперы Пятра Чайкоўскага "Яўген Анегін" паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Каток-залаты лабок”;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: працяг радыёспектакля "Кар'ер" па аднайменным творы Васіля Быкава;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць кампазітара Рудольфа Кельтэрнборн.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.