7 сакавіка ў эфіры

У аўторак, 7 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы Эвелін Лентон;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы бельгійскага гітарыста Квенціна Дзюжардэна;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: інструментальныя рытмы эстрады 1930-х, 40-х;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы  Валянціна Лукшы;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці: Казкі і казачніцы. Размова з дзіцячай пісменніцай Наталляй Бучынскай;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы Віктара Скарабагатава;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў”, чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: – лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” – чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: лепшыя узоры вакальнай класікі, прысвечаныя тэме вясны;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага вібрафаніста Роя Эйерса;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Першая і Трэцяя сюіты з балета Яўгена Глебава “Абранніца”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: другая частка оперы Антоніа Вівальдзі “Баязэт”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: сімфонія № 36 Лінцкая Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: музыка старадаўніх французскіх кампазітараў Андрэ Эрнэста Мадэста Грэтры, Жана Батыста Люлі і Жана Філіпа Рамо;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.