У чацвер7 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы групы “Бруклінскія мары”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы бразільскага кампазітара, спевака і музыканта Антоніу Карласа Жабіма;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні аргенцінскай спявачкі Лаліты Торэс;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Браяна Сетцэра;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: зборнік апавяданняў Паўла Гушынца “Зорка над сэрцам”;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”:песні ў выкананні Людмілы Сенчынай;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Генадзя Гладкова да музычнага мастацкага тэлефільма “Сабака на сене”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: маршы беларускіх кампазітараў;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфоніі Франца Шуберта;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Першы канцэрт для флейты з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага трубача Фрэдзі Хабарда;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зНаталляй Сіроткай. Тэма перадачы: нацыянальны улік белага бусла;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Джоні Ходжэса;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Генрыха Вагнера і Алега Чыркуна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як Заяц перамог Ваўка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы беларускага кампазітара Пятра Падкавырава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.