8 кастрычніка ў эфіры

Сябры, у суботу, 8 кастрычніка, у нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы Бобі Макфэрына і Ё-Ё-Ма;
- у 02:00 – фартэпіянныя прэлюдыі Аляксандра Скрабіна;
- у 06:10 – песні і рамансы рускіх класікаў;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: шлях архіепіскапа Іаана Помера;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Аляксандра Быкава;
- у 08:15 – запісы камернага аркестра музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Ірына Архіпава, Рудольф Нурыеў;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: “Як дасягаць пастаўленых мэт”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка аповесці Міхася Лынькова “Міколка-Паравоз”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Узбекістан;
- у 11:30 – оперная музыка Джузепе Вердзі;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”;
- у 13:00 – запіс Шостай сімфоніі Пятра Ільіча Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic baroque orchestra, а таксама запісы Тэры Калье;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: восеньскія песні;
- у 17:00 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Франца Ксавера Моцарта;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: “Бітлз”;
- у 19:00 – музычная камедыя Андрэя Мдывані “Дзяніс Давыдаў” (першая дзея);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Р. Акутагавы “Цуды магіі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра чароўную фею;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творы на вершы Марыны Цвятаевай;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Найдорф” па аднайменнай аповесці Івана Пташнікава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Задыяк”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.