8 красавіка ў эфіры

 

У суботу, 8красавіка, заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: творы Людвіга ван Бетховена;

 

- у 02:00 –  Музыка ночы: фрагмент духоўнай араторыі Іагана Себасцьяна Баха “Страсці па Матфею”;

 

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: творы Ёзефа Гайдна “Меса часоў вайны” і квартэт “Жаўранак”;

 

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

 

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Ісака Альбеніса;

 

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы гурта “Сябры”, Сяргея Герасімава, музыка Андрэя Шпянёва;

 

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Хлопчык з вялікай Місісіпі” паводле кнігі амерыканскай пісьменніцы Мірыям Мэйсан і літоўскую народную казку “Певень Пявун Кукаракун”;

 

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы іспанскай спявачкі Мантсэрат Кабалье;

 

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Алеся Дудара чытае Уладзімір Трапянок;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: працяг сустрэчы з лаўрэатам міжнародных конкурсаў выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкім кмраўніком калектыву “Амадэй і К” сапрана Ірынай Лой;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запісы Клаўдзіі Шульжэнка;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі “LesBoreadesdeMontreal” і альбом джазавага выканаўцы Гары Коніка;

 

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: песні брэсцкага Палесся;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Чацвёртая сюіта Іагана Себасцьяна Баха для віяланчэлі сола;

 

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях загадчык секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Іван Арцімовіч;

 

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Білі Холідэй;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: гала-канцэрт артыстаў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі прымеркаваны да 25-годдзя з дня адкрыцця;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Аляксандра Вашчанкі “Апошняе паляванне Марэны” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы класік-джаз-трыа пад кіраўніцтвам Таццяны Старчанка;

 

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: выпуск прысвечаны 80-годдзю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by