8 мая ў эфіры

У панядзелак 8 мая, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Булата Акуджавы;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музыка Мацвея Блантэра;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Пімена Панчанкі;

- у 07:30 – "Любімыя мелодыі": песні ў выкананні Якава Навуменкі;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Con Tempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні беларускіх кампазітараў на вершы паэта Уладзіміра Карызны;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Агаты Крысці “Гатэль "Бертрам" чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае артыст Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Другі скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Этэл Эніс;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Алега Залётнева;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы англійскага кампазітара другой паловы 16-га стагоддзя Уільяма Бёрда;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: сімфонія №25 соль мінор Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт народнага артыста Беларусі, піяніста Ігара Алоўнікава, які адбыўся ў зале камернай музыкі імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі 14 чэрвеня 2005 года;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя пра дзяўчынку Танечку”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.