8 сакавіка ў эфіры

У сераду, 8 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы Іва Мантана;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: камерная музыка Людвіга ван Бетховена;

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы  Міколы Мятліцкага;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні папулярных савецкіх спевакоў, прысвечаныя жанчынам;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў”, чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: – лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” – чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: лепшыя узоры вакальнай класікі, прысвечаныя тэме вясны;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэнка Сінатры;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця ў студыі – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Наталля Карчэўская;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні Юрыя Семянякі і Ігара Лучанка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Франца Шуберта і Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні Лізаветы Лявонскай;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: неапалітанскія песні ў выкананні Юрыя Смірнова;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ангольскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразаў;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Дачка лесніка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.