8 снежня ў эфіры

Шаноўныя, у чацвер, 8 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – музыку з кінамюзікла “Grease”;

- у 02:00 – запісы этнаграфічнага ансамбля Валтса Пучэ;

- у 06:10 – песенныя кампазіцыі вакальна-інструментальнага ансамбля “Абба”;

 - у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні да кінафільмаў у выкананні Алісы Фрэйндліх;

у 07:25 і 23:30 – запісы Булата Акуджавы;

- у 07:55 – вершы Юркі Голуба;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: вальсы сучасных кампазітараў;

- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы Алега Аверына;

- у 08:45 – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж” у выкананні артысткі Лікі Пташук;

- у 09:00 – “Класіку раніцай” музыку Арама Хачатурана, Іаганэса Брамса, Франца Шуберта, Уладзіміра Кандрусевіча;

- у 11:00 і 20:30 – праект “Радыёбібліятэка”: старонкі аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” чытае артыст Аляксандр Гарцуеў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: гучаць творы Мадэста Мусаргскага і Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: прапануем запісы Аляксандра Цфасмана;

- у 12:30 і ў 18:30  – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч;

- у 13:30 – праект “На паліцах фанатэкі”: праграму “Ліставанні” з удзелам актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Зоі Асмалоўскай;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань”;

- у 15:00 і ў 21:30 – перадачу “Развагі пра літаратуру”;

- у 15:15 – сімфанічныя творы Алега Соніна, Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;

- у 17:00 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;

- у 19:00 – араторыю Георга Фрыдрыха Гендэля “Ізраіль у Егіпце”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра рыбака Маціуса”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” - песні ў выкананні Алісы Фрэйндліх;

 - у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: вакальныя цыклы з оперных твораў беларускіх кампазітараў.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.