8 верасня: госці эфіру – малады мастак-графік Багдан Даўгяла і мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн

07.09.2022 

У чацвер, 8 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – творчасць брытанскага спевака Рода Сцюарта;
- у 02:00 – 24 прэлюдыі для фартэпіяна і фрагмент Першага фартэпіяннага канцэрта Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні Пупа і Рыкарда Фольі;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Кірыла Малчанава;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнага артыста СССР Мусліма Магамаева;
- у 07:55 – вершы Міколы Маляўкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нідэрландскі кампазітар і піяніст Пітэр дэ Граф;
- у 8:25 і 13:05 – запісы Пятра Ялфімава;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Антоніа Луцы, Барталамэа Трамбанчына, Васіля Каліннікава, запісы ансамбля “Пікардыйская тэрцыя”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – Другая скрыпічная саната Каміля Сен-Санса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: піяніст Данііл Крамер;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – малады мастак-графік Багдан Даўгяла і мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная жыццю і творчасці Антона Чэхава;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – Фартэпіянны канцэрт і Трэцяя сімфонія заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне казак”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Афіша”;
- у 17:00 – музыка да драмы Генрыка Ібсена “Пер Гюнт” Эдварда Грыга;
- у 19:00 – аркестравыя творы Карла Марыі фон Вэбера;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні калектыву Bananarama;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты з оперы “Калючая ружа” Юрыя Семянякі.
У праграме магчымы змены.