9 чэрвеня ў эфіры

У  пятніцу 9 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Тома Джонса;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Сюіта для аркестра і Фартэпіянны канцэрт Антона Арэнскага;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Уладзіміра Трошына, Майі Крысталінскай і Аіды Вядзішчавай;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскага кампазітара Леслі Барбер;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Яка Йолы;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”:музыка Райманда Паўлса да фільма “Доўгая дарога ў дзюнах”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: Аляксей Дудараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: спявае Алесь Камоцкі;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы французскага саксафаніста 20-га стагоддзя Марсэля Мюля;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: арганныя п’есы Людвіга ван Бетховена;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кліфарда Браўна 1954-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць у студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанага артыста Беларусі Анатоля Падгайскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: мелодыі Джорджа Гершвіна;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Таямніца чорных камянёў”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты музычных ілюстрацый Георгія Свірыдава да аповесці Аляксандра Пушкіна “Мяцеліца”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.