9 лістапада ў эфіры

Шаноўныя, у сераду, 9 лістапада, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскай рок-групы Smokie;
- у 02:00 – творы “Востраў мёртвых” і “Рапсодыю на тэму Паганіні” Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні ў выкананні Марылі Радовіч;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спявае Рына Зялёная;
- у 07:25 і 23:30 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Пячынскай;
- у 07:55 – вершы Алега Лойкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кінакампазітар, аранжыроўшчык Конрад Поўп;
- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы заслужанага аматарскага фальклорнага гурта “Крупіцкія музыкі”;
- у 08:45 – ранішні літаратурны серыял;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: музыку Вольфганга Амадэя Моцарта, Пятра Чайкоўскага, Франсіса Пуленка, Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Мантсерат Кабалье;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Прымы і яго аркестра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Генадзь Фалей;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: мастак, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Таццяна Макляцова;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”): госця – унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч (да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі);
- у 15:15 – запісы народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Рыцар Квых і “жабіны вочкі””;
- у 17:00 – запісы брытанскага піяніста Пітэра Донахаў;
- у 19:00 – канцэрт аўстралійскай групы The cat`s Empire;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра казку Тактачку, а таксама гісторыю пра Сініцу і Снегіра;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні Аляксандры Пахмутавай;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты оперы “Фауст” Антонія Генрыха Радзівіла.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.