9 сакавіка ў эфіры

У суботу, 9сакавіка заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: Саната для габоя і аргана Іагана Себасцьяна Баха;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: “Сімфанічныя танцы” і Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: інструментальныя п’есы Іаганеса Брамса;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”: “Песні пра матушку Валенціну” ў выкананні прыхаджан Свята-Мікольскага прыходу сяла Станькава;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Пімена Панчанкі чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Іагана Крысціяна Баха;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні папулярнай расійскай групы 90-х “Хай-фай”;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы пуэрта-рыканскай спявачкі LaIndia;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госця ў студыі – мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Вітаўтас Грыгалюнас;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Восьмая сімфонія Людвіга ван Бетховена;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы Ірыны Архіпавай;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты. Алесь Пісьмянкоў;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запіс канцэрта “Класік джаз трыа”;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрты для трубы з аркестрам Георга Філіпа Тэлемана і запісы Джоні Тэйлара 1970-х;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Балада соль мінор Эдварда Грыга;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Андрэя Міронава;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: першая частка рамантычнай аперэты “Фіялка Манмартра” Імрэ Кальмана;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Таццяны Пяшко “Першы блін” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чалавек і козы”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джанга Рэйнхардта і яго ансамбля 1940-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага  “Зыкавы” паводле твора Максіма Горкага. Год запісу 1956;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by