9 снежня ў эфіры

Шаноўныя, у пятніцу, 9 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – песні Булата Акуджавы ў выкананні Алега Пагудзіна, Таццяны і Сяргея Нікіціных;

- у 02:00 – творы Ёзэфа Гайдна;

- у 06:10 – запісы Уітні Х'юстан;

 - у 07:05 і 14:05 – "Музыку тэатра і кіно";

у 07:25 і 23:30 – запісы спевака Пупа;

- у 07:55 – вершы Аляксея Русецкага;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – творчасць нямецкага кампазітара і піяніста Марціна Кольштэдта;

- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”:

- у 08:45 – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж” у выкананні артысткі Лікі Пташук;

- у 09:00 – “Класіку раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – праект “Радыёбібліятэка”: старонкі аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” чытае артыст Аляксандр Гарцуеў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Сёмую сімфонію Людвіга ван Бетховена;

- у 12:10 і 18:10 – запісы Фрэнка Сінатры;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком, госця студыі – загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 і ў 21:30 – перадачу “Лекторый”, прысвечаную творчасці актрысы Лідзіі Ржэцкай;

- у 15:15 – Другую сімфонію народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Цікоцкага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;

- у 17:00 – творы нямецкага кампазітара першай паловы 19-га стагоддзя Норберта Бургмюлера;

- у 19:00 – перадачу "Канцэртная зала" (апошні выпуск спецыяльнага праекта "Віват, Акадэмія!", прысвечанага 90-годдзю Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі);

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра рыбака Маціуса” (працяг);

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: музыку італьянскага капазітара Ніна Роты;

 - у 22:15 – праграму “Музычны вечар”, прысвечаную творчасці заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, дырыжора Іосіфа Абраміса.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.