9 студзеня ў эфіры

У панядзелак, 9 студзеня, будзьце з каналам “Культура”! Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Надзеі Мікуліч;
- у 07:05, 13:45, 22:15– “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10– “Адным штрыхом”: вершы Міколы Аўрамчыка;
- у07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні кампазітара Эдуарда Калманоўскага;
- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: “Шэрбурскія парасоны”;
- у 08:15 і 13:30 – ПРЭМ'ЕРА СЕЗОНА: праект “Con tempo”: падарожжа ў гісторыю Беларускага саюза кампазітараў (да 90-годдзя творчага аб'яднання);
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: мелодыі з “Полацкага сшытка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял” – працяг дэтэктыву Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Ферэнца Ліста;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кіда Оры;
- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – дзіцячы пісьменнік Мікола Чарняўскі. Да 80-годдзя з дня нараджэння;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: камерныя творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы швейцарскага габаіста і кампазітара Хайнца Холігера;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі канала "Культура"”: Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Эдварда Грыга;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы спявачкі Мары Байнэ з Лапландыі і гітарыста Леа Абрахамса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”
- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы Кейка Мацуі;
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.