02.11.2018
Заўтра дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Яго жыццё і творчасць – выдатная старонка ў гісторыі айчыннай літаратуры, ілюструе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. Традыцыйнай стала Міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны”, прымеркаваная да дня нараджэння Якуба Коласа. Яна праходзіць сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі песняра. З падрабязнасцямі - Маргарыта Прохар.
Фота: belta.by