Аляксей Глебаў: Я зрабіў шаснаццаць "Юнацтваў"

25.03.2018 

Заўтра спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння беларускага скульптара Аляксея Глебава. Ён з’явіўся на свет на Смаленшчыне, але цяга да малявання прывяла яго ў 1926 годзе ў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Самая значная работа - помнік беларускаму асветніку Францыску Скарыну. Імем скульптара названы Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж, які стаў гістарычным пераемнікам Віцебскага мастацкага вучылішча. Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў захоўвае запіс 1988 года, дзе народны мастак БССР Аляксей Глебаў успамінае пра сваю работу над скульптурай “Юнацтва”. 

Фота: glebovka.by