Ансамбль "Харошкі" выступіць на сцэне Купалаўскага тэатра

24.10.2022

Беларускі фальклор і гісторыя, унікальнасць і самабытнасць нашага народа, яго традыцыі і багатыя духоўныя каштоўнасці – усё гэта можна ўбачыць 28 кастрычніка на Галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Адбудзецца канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", які прэзентуе свае лепшыя нумары аматарам танцавальнага мастацтва. Усе падрабязнасці ў нашай калегі Яны Хадоска.

Фота - belta.by