Артысты Вялікага тэатра Беларусі выступяць у Маскве

13.04.2023

Сёння ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбудзецца канцэрт "Край прыгожых людзей". 2023 год у нашай краіне аб'яўлены Годам міру і стварэння і менавіта гэтая канцэпцыя стала асновай для тэматыкі вечара. Новая праграма Вялікага тэатра Беларусі шматгранна раскрывае тэму любові да нашай Айчыны, роднага краю, яго гістарычных славутасцяў і прыгажосці. У канцэрце прагучыць вакальная і інструментальная лірыка беларускіх і рускіх кампазітараў. Аб адметнасцях праграмы расказала мастацкі кіраўнік праекта, салістка тэатра, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі Таццяна Траццяк.

Фота са старонак Вялікага тэатра Беларусі ў сацыяльных сетках